Каля дваццаці новых гасцініц пабудуюць у Мінску пасля чэмпіянату свету па хакеі

20 февраля 2014

Каля дваццац новых гасцініц сусветных брэндаў пабудуюць у Мінску пасля чэмпіянату свету па хакеі. Пра гэта расказаў сёння падчас анлайн-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мнскага гарвыканкама. Па словах Юрыя Натычкі, гэта абумоўлена актыўным наведваннем сталіцы турыстамі. Толькі ў 2012 годзе ў Мінск прыехалі каля 250 тысяч замежных гасцей.


Сёння ў новых гатэлях госці сталіцы змогуць скарыстацца бясплатным Wi-Fi. А ў якасці дадатковага меню замежным турыстам будуць прапаноўваць стравы нацыянальнай беларускага кухні.


Між тым, пасля сусветнага першынства цэны на размяшчэнне ў сталіцы плануюць знізіць. Сёння ў Мінску працуе 31 гасцініца. Акрамя гэтага, да мая пачнуць працаваць яшчэ 12 гасцініц. Агульны нумарны фонд зможа змясціць больш чым дзевяць з паловай тысяч пастаяльцаў.