Абмежаванні ў правілах выезду за мяжу, звязаныя з каранавірусам, уступілі ў сілу з сённяшняга дня

21 декабря 2020
Меры распаўсюджваюцца на аўтадарожныя пункты пропуску, чыгуначныя вакзалы, станцыі спрошчанага пропуску, а таксама на рачныя парты  і не датычацца авіяпералётаў. Грамадзянам забароняць выезд, калі ён не звязаны з рабочымі камандзіроўкамі, дыпмісіямі, вучобай і экстраннымі прычынамі. Іншаземцам, якія прыбываюць у Беларусь, неабходна мець пры сабе даведку з адмоўным тэстам на COVID.