Адзін іх найстарэйшых гарадоў Беларусі! Брэст адзначае тысячагоддзе

6 сентября 2019

Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі сёння адзначае тысячагоддзе. Да пачатку грандыёзнага свята застаюцца лічаныя гадзіны. Брэст упершыню згадваецца ў "Аповесці часовых гадоў". Гэта горад мужнасці і гераізму. Яго галоўнай візітнай карткай па праве стала Брэсцкая крэпасць - сімвал стойкасці  і мужнасці салдат і афіцэраў. Гасцей горада нязменна захапляе Белавежская пушча - унікальны помнік прыроды, адзін з найстарэйшых запаведнікаў у свеце. З вялікім поспехам у Брэсце праходзяць міжнародныя фестывалі "Студзеньскія музычныя вечары" і "Белая вежа".
Да пачатку грандыёзнага свята ў Брэсце застаюцца лічаныя гадзіны.
Урачыстасці будуць ісці тры дні. Яны пачнуцца з плошчы Леніна. Там наладзяць  вялікі канцэрт. А побач, у новым лялечным тэатры, пройдзе фестываль тэатраў і кніг. Ва ўнутраным дворыку  разгорнуцца міжнародны кірмаш і інтэрактыўныя зоны для дзяцей. Вялікім падарункам для брэстаўчан стане адкрыццё Заходняга абходу. Новы мост звяжа магістралі і пагранпераходы. Па дарозе пусцяць вялікагрузныя машыны, якія едуць праз горад транзітам.
Завершыцца сённяшні дзень святкавання тысячагоддзя Брэста вячэрнім шоу "Горад святла". На ім выступіць сусветная зорка, экс-саліст групы Deep Purple Джо Лін Цёрнер.