Чарговы раўнд перамоў кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе пройдзе ў Мінску

27 октября 2015

Сярод цэнтральных тэм - размініраванне тэрыторыі, завяршэнне адвядзення ўзбраенняў, а таксама падрыхтоўка да мясцовых выбараў. Папярэдняя сустрэча кантактнай групы і яе падгруп прайшла ў Мінску тыдзень таму. Апошнім часам такія перамовы прыносяць адчувальныя вынікі. Так, бакам удалося дамовіцца наконт адвядзення ад лініі размежавання ўзбраенняў калібрам да 100 міліметраў, а таксама танкаў.