Чарговы этап у будаўніцтве новай лініі метро

10 марта 2022

Развіццё транспартнай інфраструктуры пад зямлёй і чарговы этап у будаўніцтве метро. Механізаваны комплекс "Алеся" звязаў другім перагонным тунэлем новыя станцыі зялёнай веткі -  "Аэрадромную" і "Немаршанскі сад". 

Сёння ротар выйшаў у катлаване ў мікрараёне Курасоўшчына.  Даўжыня падземнага збудавання 150 метраў, а глыбіня - 16. Хутка спецыялісты пачнуць аддзелачныя работы.

Наступная на чарзе - станцыя "Слуцкі гасцінец".  Там зараз рыхтуюць катлаван.  Побач з канцавой станцыяй зялёнай веткі  займаюцца будаўніцтвам дэпо для цягнікоў.