Чэргі на тэхагляд. На дыягнастычных станцыях наплыў аўтаўладальнікаў

11 января 2021

У Беларусі ў першыя дні новага года адзначаецца павышаны попыт сярод вадзіцеляў на праходжанне тэхагляду. На многіх станцыях дыягностыкі нават выстройваюцца чэргі, каб атрымаць допуск на ўдзел аўто ў дарожным руху. Толькі за 10 дзён гэтага года выдадзена дазволаў амаль у тры разы больш, чым летась. Больш за ўсё дазволаў выдалі ў Брэсцкай вобласці - каля 11 з паловай тысяч. Нагадаем, з 1 студзеня дарожны збор у Беларусі скасаваны.