Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта таленавітым маладым навукоўцам

12 апреля 2019

У Беларусі аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта таленавітым маладым навукоўцам на будучы год. Удзельнічаць у ім могуць дактары навук да 45 гадоў, кандыдаты навук да 35, навукоўцы без ступені да 30 гадоў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня.