Грамадскае абмеркаванне новага генплана сталіцы прадоўжылі да 13 лістапада

10 ноября 2015

У жыхароў Мінска ёсць яшчэ адзін тыдзень, каб паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні новага генплана сталіцы. Яго прадоўжылі да 13 лістапада. Мінчан больш за ўсё цікавіць знос сядзібнай забудовы. Акрамя гэтага, сярод папулярных пытанняў развіццё вулічнай сеткі і гарадскога транспарту, захаванне гістарычнай спадчыны Мінска. Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генплана сталіцы можна ў будынку УП "Мінскграда".