Здабыць супакой праз 72 гады

12 декабря 2013

Астанкі абаронцы Ленінграда - чырвонаармейца Цярэнція Марціноўскага - перапахавалі ў Бешанковічах, на радзіме героя. Іх знайшлі байцы атрада Пошук у чэрвені на беразе ракі Орэдэж у Гатчынскім раёне Расіі. Падчас раскопак былі знойдзеныя каска, фрагмент медыцынскай кніжкі і так званы медальён смерці. Праўда, разабраць надпісы на медальёне было практычна немагчыма. І толькі пасля 6 тыдняў экспертыз атрымалася высветліць: ён належаў выхадцу з Бешанковіцкага раёна Цярэнцію Максімавічу Марціноўскаму, які так і не вырваўся з акружэння ў 41-м годзе і дагэтуль значыўся прапаўшым без вестак. Сёння героя з ушанаваннямі аддалі зямлі.


За гэты год у Бешанковічах гэта ўжо другое перапахаванне. Улетку тут былі знойдзеныя і перапахаваныя астанкі 26 байцоў Чырвонай арміі. Усяго ж у братэрскай магіле 168 салдат, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны.