Абноўленая Рэспубліканская дошка пашаны адкрылася сёння ў Мінску

21 июня 2016

На плошчы дзяржаўнага флага ўшаноўвалі тых, хто дасягнуў найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця, эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Указам Прэзідэнта на дошку пашаны занесеныя 52 намінанты. За пяцігадовы перыяд найлепшай стала Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці. Сярод раёнаў за мінулы год высокія вынікі ў Нясвіжскага, Мазырскага і Талачынскага. Брэсцкі панчошны завод першы ў структуры Беллёгпрама. На дошцы і арганізацыі аховы здароўя - Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца - за ўклад у дыстанцыйную медыцыну, а таксама прадпрыемствы па дрэваапрацоўцы, арганізацыі гандлю, транспарту, адукацыі і навукі.

У асобнай намінацыі ўзнагароджвалі пераможцаў спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў. Сярод іх Мінскі метрапалітэн, Гроднапрамбуд, мінскі ЦУМ і яшчэ шэраг прадпрыемстваў.