Абнаўленні ў Петрыкаўскай раённай бальніцы

13 октября 2015

У Петрыкаўскай раённай бальніцы пасля рэканструкцыі адкрыліся педыятрычнае і прыёмнае аддзяленні. Гульнявы пакой, палаты павышанай камфортнасці, новы харчблок. Агульны кошт праекта - 7 мільярдаў рублёў. Усе работы правялі за год. Прычым рамонт не паўплываў на працу бальніцы. Дзіцячае аддзяленне зараз разлічана на 25 чалавек, там поўнасцю замянілі мэблю, закупілі абсталяванне. А прыёмнае будзе прымаць пацыентаў кругласутачна.

Новыя аддзяленні петрыкаўскай бальніцы - частка праекта развіцця абласной аховы здароўя. Да канца года ў Гомельскай вобласці з'явяцца яшчэ два новыя медыцынскія аб'екты.