Знойздены астанкі амаль 300 ваеннапалонных часоў Другой сусветнай вайны

5 июня 2014
Астанкі амаль 300 ваеннапалонных часоў Другой сусветнай вайны выявілі вайскоўцы пошукавага батальёна падчас раскопак у Гродне. Усе яны былі знойдзеныя на месцы былога лагера для ваеннапалонных Шталаг 324. Паводле слоў арганізатараў пошукавай аперацыі, за 6 гадоў, што вядуцца раскопкі ў гэтых месцах, выяўленыя астанкі каля 1 500 загінуўшых. Аднак, паводле гістарычных сведчанняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, у лагеры Шталаг 324 ад голаду і хвароб памерлі па меншай меры парадку 18 000 ваеннапалонных.

Ігар Лапянок, начальнік кірунку ідэалагічнай працы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці: Падчас будаўнічых прац на тэрыторыі 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання былі паднятыя астанкі. У сувязі з гэтым рамонтныя працы былі спыненыя. У выніку пошукавых прац былі выяўленыя больш за 200 астанкаў, якія належаць, меркавана, як вайскоўцам РХКА, так і грамадзянскаму насельніцтву, якое знаходзілася на тэрыторыі, існуючай у той час, - гэта 1941-1943 гады - Шталаг 324 горада Гродна.

Пасля правядзення спецыялістамі ўсіх неабходных судова-медыцынскіх працэдур выяўленыя астанкі ваеннапалонных з усімі ўшанаваннямі перапахаваюць на могілках Гродна. Як пацвярджаюць у пошукавым батальёне, раскопкі на месцы лагера ваеннапалонных будуць працягнутыя.