Абласны навагодні карагод у Барысаве сабраў больш за 800 школьнікаў

30 декабря 2019
Да Новага года  застаецца  адзін дзень. Сталіца ззяе агнямі, а да галоўнай ёлкі Мінскай вобласці Дзед Мароз спусціўся з даху. Дабрачыннае свята прайшло ў Барысаве. У карагодзе  ўдзельнічала амаль тысяча школьнікаў з усіх раёнаў. Выдатнікі  вучобы, юныя вынаходнікі, кадэты і  дзеці  са шматдзетных сем'яў. Навагодняе свята ўпрыгожыла шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. 800 герояў прайшлі  па галоўных вуліцах горада. Для дзяцей  працавалі  пляцоўкі з майстар-класамі, выставамі і актыўнымі гульнямі. Атмасферу казкі і чараўніцтва дапоўніў паказ ад лепшых вучняў Барысаўскага раёна. Кожны госць атрымаў салодкія пачастункі. Абласная ёлка ў Барысаве стала кульмінацыяй  акцыі  "Нашы дзеці".