Пра калядны турнір па хакеі ўвечар на Беларусь 1

2 мая 2014

Кожны новы спартыўны год у Беларусі пачынаецца асаблівым спаборніцтвам. Дзе, як не на калядным турніры хакеістаў-аматараў, можна ўбачыць на лёдзе легенд сусветнага хакея? Сёлета турнір, або, як яго яшчэ завуць, неафіцыйны чэмпіянат свету сярод аматараў, адзначыў 10-гадовы юбілей і даўно вырас за рамкі звычайнага спаборніцтва. Пра тое, як усё пачыналася, і якое дачыненне калядны турнір мае да чэмпіянату свету па хакеі, які стартуе праз некалькі дзён? Што з года ў год адкрываюць для сябе ў Беларусі тыя, хто за сваю прафесійную кар'еру пабачыў нямала? Гісторыя каляднага турніру, які стаў добрай традыцыяй, глядзіце сёння на тэлеканале Беларусь 1, у 21:55.