Аб ролі СМІ ў сучасным грамадстве гавораць на з'ездзе Беларускага саюза журналістаў

24 сентября 2015

Аб ролі СМІ ў сучасным грамадстве, грамадзянскай і маральнай пазіцыі журналіста, тэлевізійных праектах і інтэрнэт-блогерах гавораць на з'ездзе Беларускага саюза журналістаў. Ён адкрыўся сёння ў сталічным Доме прэсы. Удзел прымаюць каля ста дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Сярод гасцей форуму - намглавы Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. Як адзначылі на з'ездзе, попыт на прафесію расце, але ў той жа час губляецца гуманістычны пачатак у журналістыцы.

Па выніках працы з'езду будуць прынятыя дакументы, унесеныя змены ў статут Саюза. Таксама плануецца стварыць клуб журналісцкага настаўніка і праводзіць семінары для няштатных аўтараў.