Наконт развіцця жаночага прадпрымальніцтва гаварылі за круглым сталом у Магілёўскім раёне

26 мая 2021

Наконт развіцця жаночага прадпрымальніцтваў Беларусі і мер для павышэння занятасці гаварылі напярэдадні за круглым сталом у Магілёўскім раёне. Удзельнікі дыялогу -  прадстаўнікі Саюза жанчын, Міністэрства па падатках і зборах, парламентарыі і кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў. Прыгожы пол павінен больш прымаць удзел у развіцці сваіх рэгіёнаў - да такой высновы прыйшлі спікеры. У сваю чаргу прэферэнцыі з боку дзяржавы, у тым ліку ў выглядзе крэдытнай падтрымкі, гарантаваныя. 

Такія дыялогавыя пляцоўкі з удзелам прадпрымальнікаў плануецца праводзіць ва ўсіх рэгіёнах, каб пачуць меркаванне кожнага.