Сёлетняй зімой дарожныя службы будуць выкарыстоўваць новы супрацьгалалёдны рэагент

3 октября 2013
У яго, акрамя солі, уваходзяць і адходы цукровай вытворчасці - меліса. Яна зможа паменшыць разбуральнае уздзеянне солі на абутак і металы. Сёлета рэагент будзе выкарыстоўвацца эксперыментальна ў дваровых тэрыторыях. Усяго ж на зіму дарожныя службы нарыхтавалі 20 тысяч кубічных метраў солі. На дарогі яна будзе пасыпацца ў чыстым выглядзе і ўперамешку з пяском.

Гатовая да зімы і тэхніка. Сёлета снежныя завалы будуць разграбаць 700 адзінак тэхнікі. Усе яны прайшлі тэхнічны агляд і пераабсталяванне. Улады падрыхтавалі чатырнаццаць снежных звалак. А вось ад снегаплавільнай машыны дарожнікі сёлета адмовіліся.