Новы закон "Аб барацьбе з карупцыяй" на абароне эканамічных інтарэсаў

20 июля 2015

Новы закон "Аб барацьбе з карупцыяй" будзе спрыяць абароне эканамічных інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Гэта сёння заявіў журналістам начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры. Ігар Грайбо адзначыў, што ў дакуменце знайшлі сваё месца нормы, якія раней не былі прадугледжаныя заканадаўствам. У прыватнасці, уводзіцца забарона на прызначэнне на кіруючыя пасады асоб, звольненых па дыскрэдытуючых акалічнасцях, а таксама забарона на прыём на дзяржаўную службу асоб, якія раней учынілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы.

Ігар Грайбо, начальнік упраўлення Генеральнай пракуратары па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю:

"Нормы закона акажуць істотны ўплыў на прафілактыку карупцыі, змогуць знізіць рызыкі карупцыйных злачынстваў, будуць спрыяць абароне эканамічных інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Таксама дадуць праваахоўным органам больш магчымасці для спынення карупцыйных правапарушэнняў".

Нагадаем, закон "Аб барацьбе з карупцыяй" напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Палажэнні закона накіраваныя на ўдасканаленне антыкарупцыйнага заканадаўства, у прыватнасці, прыняцце дадатковых мер па паніжэнні матывацыі службовых асоб да карупцыйных паводзін, а таксама на максімальнае ўзмацненне ролі грамадскасці ў выяўленні фактаў карупцыі і інфармаванні наконт гэтага праваахоўных органаў.