Новы шаўковы шлях пралягае праз Беларусь

30 августа 2014
Дэлегацыя журналістаў аднаго з буйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету Сіньхуа наведала Мінск. У яе састаў ўвайшлі і прадпрымальнікі, якія шукаюць новыя эканамічныя сувязі ў нашай краіне. Свой шлях журналісты пачалі ў горадзе Сіянь. За тры тыдні яны пераадолелі шэсць тысяч кіламетраў, пабывалі ў Казахстане і Расіі. Наступнымі прыпынкамі стануць Польшча і Германія.

Шы Цзіньцзюнь, кіраўнік прэс-тура Новы шаўковы шлях, журналіст інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа (Кітай): Мы прыехалі ў Беларусь усяго на чатыры дні, але плануем і за гэты перыяд паспець пазнаёміцца з вашай краінай. У Беларусі і Кітая ёсць мноства сумесных праектаў у галіне сферы паслуг, сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці, культуры, турызму. І мы спадзяемся, што колькасць агульных праектаў будзе толькі павялічвацца....

Адносіны Беларусі і Кітая будуюцца на ўзроўні стратэгічнага партнёрства. Летась сумесны тавараабарот перасягнуў тры мільярды долараў. Сярод усіх эканамічных партнёраў Беларусі Кітай уваходзіць у пяцёрку і з'яўляецца асноўным у азіяцкім рэгіёне.