Новы кіраўнік Уздзенскага раёна пачаў выконваць свае абавязкі

8 декабря 2017

36-гадовы Сяргей Савіцкі да гэтага працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама. Ён - ураджэнец Брэсцкай вобласці. І як падкрэсліў на ўрачыстай цырымоніі малады кіраўнік, адзін з прыярытэтаў у развіцці Уздзенскага раёна - эканамічная эфектыўнасць сельскай гаспадаркі і добраўпарадкаванне.

Папярэдні кіраўнік Уздзенскага раёна Сяргей Ляўковіч таксама вопытны аграрый. Ён узначаліў Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.