Новы праваслаўны храм будуецца ў Мінску

2 апреля 2021
Новы праваслаўны храм з'явіцца ў Мінску. У Фрунзенскім раёне сталіцы па  вул. Матусевіча вядзецца будаўніцтва царквы прыхода святога Свящэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі. Абшчыне ўжо 5 гадоў. Зараз вернікі моляцца побач з новабудоўляй - у якой наймаюць заводскае памяшканне. Прыход вядомы сваёй апекай вернікаў з праблемамі са зрокам. Таму ў інтэр'еры храма - аб'ёмныя абразы. Назвы ўсіх выяў святых можна прачытаць пальцамі - яны падпісаны шрыфтам Брайля.  

Увосень адбылося асвячэнне купалаў і крыжоў для храма. Зараз  работы ідуць унутры. Правесці першую службу ў новай царкве спадзяюцца ўжо ў канцы вясны або ў пачатку лета.