Новы музей адкрыўся ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці

3 июля 2020
Гэта месца, дзе праходзілі апошнія і бязлітасныя баі за цытадэль. Будынак і зараз захоўвае шрамы вайны: тут можна ўбачыць апаленую ад агню цэглу, сляды ад снарадаў і куль. Максімальна захаваць разбурэнні - адна з задумак новага музея. Залы, усяго іх пяць, размясціліся ў былых казармах. У кожнай  сваё светлавое рашэнне, якое стварае асаблівую атмасферу.