Новы імідж надаюць сталічным дрэвам

25 сентября 2019

У форме цыліндра, шара альбо конуса -  новы вобраз  дрэвам надаюць сталічныя азеляніцелі. Робяць гэта не толькі дзеля прыгажосці, але і каб падрыхтаваць расліны да зімы. Часцей за ўсе такі імідж ствараюць ліпам і вербам. Стыль выбіраюць ў адпаведнасці з формай кроны самога дрэва.  Прычым стрыгуць іх з дапамогай аўтавышкі, так лепш відаць лішнія галінкі.

Яўген Цімошчанка, работнік УП "Мінскзелянбуд": "Напрыклад, вось гэтыя дрэвы прыдатныя для, як мы іх называем, шайб. А ліпы падыходзяць, калі дарослыя, для конусаў ці бочкі”

Усяго ў сталіцы больш за  500 дрэў, над вобразам якіх працуюць майстры  тапіярнай стрыжкі. За дзень брыгада паспявае падстрыгчы да  дваццаці раслін.