Новы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Сямён Шапіра ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру"

26 мая 2017

У кожным лядовым палацы ў перспектыве павінна быць створана хакейная каманда для выбудоўвання клубнай піраміды і з мэтай падрыхтоўкі гульцоў для нацыянальнай зборнай. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" распавёў новы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Сямён Шапіра. Пры гэтым вядзенне навучальна-трэніровачнага працэсу на лёдзе для дзяцей стане прыярытэтнай задачай. Масавым катанням і іншым мерапрыемствам прыйдзецца падстройвацца.

Дзе будуць рабіць беларускія клюшкі? Новая формула легіянераў для мінскага "Дынама" і клубаў нацыянальнага чэмпіянату. Вось некаторыя тэмы з эксклюзіва "Галоўнага эфіру" з Сямёнам Шапірам. У нядзелю вечарам на "Беларусь 1".