Новы дзіцячы сад з акцэнтам на інтэрактыў адкрылі ў ЖК "Мінск Мір"

13 марта 2023

13 сакавіка ў Кастрычніцкім раёне Мінска адкрылі дзіцячы сад № 582. Аб'ект разлічаны на 265 месцаў, там арганізуюць 14 груп, у тым ліку і ясельныя. Для дзяцей - музычная і фізкультурная залы, рэлакс-пакой і камп'ютарны клас - створаны неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця. Камфортныя і ўтульныя інтэр'еры ў групах, сучасныя цацкі - усё з акцэнтам на інтэрактыў! Ва ўстанове, напрыклад, будуць заняткі па робататэхніцы і легаканструяванні, таксама дзеці асвояць азы праграмавання і запомняць асноўныя правілы бяспекі.

Адзначым, дзіцячы сад з'явіўся ў "Мінск Міры" - густанаселеным мікрараёне, дзе зараз актыўная забудова. Сімвалічна, што першых выхаванцаў дашкольная ўстанова прыняла напярэдадні 85-годдзя Кастрычніцкага раёна.