Новы дзіцячы хоспіс плануе расчыніць дзверы ў канцы вясны

4 сентября 2015

Новы дзіцячы хоспіс у Беларусі плануе расчыніць дзверы ўжо ў канцы вясны. Пра гэта нашаму тэлеканалу заявіў намеснік дырэктара хоспіса. Паводле слоў Паўла Бурыкіна, для завяршэння праекта не хапае каля 400 тысяч долараў. Пры гэтым вялікі дабрачынны марафон па зборы сродкаў на будаўніцтва працягваецца. Тым часам дабрачынных акцый становіцца больш. Ужо сёння вечарам у сталічнай галерэі "Ў" пройдзе прэзентацыя новага праекта пад назвай "Сусвет унутры".

Ужо ў гэту нядзелю дабрачынны марафон падтрымае бронзавы прызёр чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы Аліна Талай. Менавіта яна ўзначаліць дзіцячы забег у парку Перамогі з сімвалічнай назвай "Дзеці бягуць дзеля дзяцей".