Новыя яслі-сад адкрыліся ў Мінску

2 июля 2020
У сталіцы працягваецца марафон падарункаў да Дня Незалежнасці. Так, сёння для жыхароў Першамайскага раёна адкрылі новыя яслі-сад. Дашкольная ўстанова разлічана на 265 хлопчыкаў і дзяўчынак. Набор будзе ажыццяўляцца ў 14 груп, у тым ліку ёсць і спецыялізаваныя - для дзяцей з парушэннем апорна-рухальнага апарату і цяжкасцямі ў навучанні. У новым садку - басейн, гульнявыя пакоі, спартыўныя залы і камп'ютарны клас. Дашкольная ўстанова размясцілася ў новым мікрараёне сталіцы, што дазволіць жыхарам вырашыць пытанне крокавай даступнасці. Першых выхаванцаў тут прымуць 1 верасня.

Адкрываць сацыяльна значныя аб'екты напярэдадні 3 Ліпеня - добрая традыцыя. Галоўны крытэрый пры будаўніцтве аб'ектаў - зрабіць жыццё мясцовых жыхароў больш камфортным.