Новыя праекты ў адукацыі i пытанні выхавання моладзі абмяркоўваюць ў Мар'iнай Горцы

7 декабря 2018

Новыя праекты ў адукацыі, а таксама сучасныя пытанні выхавання моладзі сёння абмяркоўваюць ў Мар'iнай Горцы. Прадстаўнікі школ, цэнтраў дадатковай адукацыі і медыцынскіх устаноў з розных раёнаў сталі ўдзельнікамі рэгіянальных адукацыйных чытанняў. Сярод важных тэм - новыя формы ўзаемадзеяння паміж духоўнымі, культурнымі і адукацыйнымі цэнтрамі для дзяцей.

Такія сустрэчы ў Мінскай вобласці арганізуюць штогод з удзелам педагогаў, медыкаў і духавенства.