Новыя правілы сядзібнай забудовы Мінска распрацуюць да канца года

22 августа 2017

Аб гэтым сёння заявіў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч. У першую чаргу зменяць тэрміны зносу прыватнага сектара і многім жыхарам дазволяць рэканструкцыю сваіх дамоў нават у чырвонай лініі зносу. Аднак пры пэўных умовах: калі гэты меркаваны знос не плануецца ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых дакументаў прапануецца больш шырока выкарыстоўваць сучасныя сродкі камунікацыі - інтэрнэт-галасаванне і інтэрнэт-апытанні.

Важная тэма - захаванне зялёных зон. Нягледзячы на актыўную забудову горада, новыя паркі ў найбліжэйшы час з'явяцца ў Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах.