Новыя напрамкі дзіцячага фітнесу з'яўляюцца ў Мінску

10 января 2017

Сталічныя цэнтры актыўна распрацоўваюць спартыўныя кірункі для дзяцей ад 3 да 16 гадоў.  На занятках яны вучацца элементам гімнастыкі, ёгі, аэробікі, харэаграфіі і нават ушу. Асобныя трэнінгі прысвечаны паляпшэнню постаці дзяцей і прадухіленню скаліёзу. Фітнес-урокі праходзяць у гульнявой форме. Гэта дазваляе прывіць любоў да спорту дзецям з малых гадоў. 

Заняткі дзіцячым фітнесам дазваляюць хутчэй выявіць талент да прафесійнага спорту. Напрыклад, да біятлона, футбола, бегу ці гімнастыкі. У такім выпадку дзяцей накіроўваюць да прафесійных трэнераў. 

У Мінску праводзяць і заняткі па водным пола для дзяцей. Для актыўнай каманднай гульні запрашаюць школьнікаў.