Новыя ліфты з'явяцца ў сталіцы

21 января 2016

За год спецыялісты ў жылых дамах заменяць 227 пад'ёмнікаў. Тэхнічна працэс вельмі складаны, патрабуе дэмантаж старога механізма, будаўнічыя работы і наладку абсталявання. Таму займае каля трох месяцаў. На замену ліфтаў выдаткавана 80 мільярдаў рублёў. Дарэчы, у сталічным жылфондзе зарэгістравана больш за 12 тысяч пад'ёмнікаў. Штогод спецыялісты дэталёва правяраюць кожны ліфт, пры неабходнасці дэталі замяняюць. Нагадаем, з 1 студзеня карыстанне ліфтам уключана ў камунальную квітанцыю. З тых, хто пражывае на першым паверсе, аплата за карыстанне пад'ёмнікам спаганяцца не будзе.