Новаўвядзенні чакаюць пасажыраў грамадскага транспарту

29 августа 2014
У грамадскім транспарце сталіцы з 1 верасня кандуктараў не будзе, аднак кантралёраў стане значна больш. Да апошняга часу ў сталічным грамадскім транспарце прадавалі білетную прадукцыю каля 1 тысячы чалавек. Усім, хто хацеў прадаўжаць працаваць у Мінсктрансе, прапанавалі розныя варыянты працаўладкавання. Кандуктарам прапанавана перайсці ў кантралёры або касіры, штат якіх пашыраецца. А як жа зараз быць пасажырам? Дзе можна купіць білет і ці не стане больш зайцаў у грамадскім транспарце. Тэму прадоўжыць Аляксандр Харавец.

Вось апошнія хвіліны працы кандуктарам Сяргея Іванюшава. Больш як 2 гады мужчына абілечваў пасажыраў у гарадскіх тралейбусах. З панядзелка ўжо былы кандуктар у новай пасадзе кантралёра.
У першы дзень восені кандуктараў у грамадскім транспарце Мінска не стане. А вось колькасць кантралёраў на маршрутах павялічыцца ўтрая - да 400 рэвізораў у першую чаргу за кошт былых білецёраў.
Ірына Якубоўская, намеснік генеральнага дырэктара ДП Мінсктранс:
Распрацаваны план правядзення кантролю, замацаваныя маршруты. І, калі раней кантралёры охоплівалі каля 10%, то зараз мы будзем імкнуцца ахапіць першую змену, другую і да 24 працаваць.
На думку пасажыраў, адсутнасць кандуктараў у грамадскім транспарце паменшыць колькасць зайцаў.
У Мінсктрансе супакойваюць - праблем з пакупкай талона на праезд узнікнуць не павінна. Сёння ў сталіцы працуе каля 2 тысяч пунктаў па продажы білетаў.
Купіць талоны пасажыры могуць не толькі на прыпынках у кіёсках Мінсктранса, але таксама ў метро, на пошце, у кіёсках Белсаюздруку, у магазінах і, вядома ж, у вадзіцеляў.
З красавіка ва ўсіх відах грамадскага транспарту сталіцы працуе электронная сістэма аплаты праезду. І зараз зусім неабавязкова стаяць у чарзе за папяровымі талонамі. Досыць купіць праязны на разавыя паездкі. У залежнасці ад частаты язды пасажыры самі выбіраюць, колькі білетаў набыць.
Папоўніць такія праязныя можна ў кіёсках Мінсктранса або ў метро. Залогавы кошт электроннага білета 12 тысяч рублёў.