Навагодні баль у Палацы Незалежнасці напярэдадні свята сабраў таленавітую моладзь

26 декабря 2021

Цёплыя словы гучалі на свецкім прыёме па ўсіх канонах. Навагодні баль у Палацы Незалежнасці напярэдадні свята сабраў некалькі соцень маладых і таленавітых і закружыў усіх у танцы. Прыгожай традыцыі суверэннай Беларусі, якую асабіста падтрымлівае кіраўнік дзяржавы, ужо 4 гады. 

Кожны з маладых людзей заслужыў права быць на гэтым чароўным свяце - сваёй вучобай, дасягненнямі ў спорце, творчасці. Баль - гэта сапраўдны падарунак. Менавіта гэтых юнакоў і дзяўчат - яркіх, упэўненых у сабе - Аляксандр Лукашэнка назаве галоўным упрыгажэннем свята. Быць годным пакаленнем, адлюстраваннем лепшага ў нашай сучаснай гісторыі: прыгажосці і духоўнасці - пажаданне ад Прэзідэнта.

Палац Незалежнасці сёлета ў спрадвечна беларускім стылі XVII-XIX стагоддзяў. Акрамя класічнай, была і адвольная праграма з яе майстар-класамі па бальных танцах, гульнямі і выступленнямі запрошаных артыстаў. Пераднавагодні настрой моладзі сапраўды забяспечаны.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя