Новае пажарнае дэпо ў Каменнай Горцы

10 сентября 2019
Усё для бяспекі гараджан. У сталіцы ў найбліжэйшы час пачнуць працаваць два пажарныя дэпо. Адно з іх у мікрараёне Лошыца. А вось найноўшая аварыйна-выратавальная частка нумар 23 у Каменнай Горцы поўнасцю гатовая да ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Стратэгічна важны для мегаполіса аб'ект размясціўся на вуліцы Каменнагорскай. Тут жа пабудавалі і скаладром, на якім змогуць трэніравацца ратавальнікі Мінска.

Акрамя таго, за найбліжэйшыя гады новыя пажарныя дэпо таксама ўзвядуць у такіх сталічных мікрараёнах, як Чырвоны Бор і Навінкі.