Новая транспартная развязка з'явіцца ў Брэсце да 2019 года

2 ноября 2016

Гэта дазволіць разгрузіць патокі, ліквідаваць чэргі на чыгуначных пераездах і пусціць грузавікі ў абход горада. Праект "Заходні абход" рэалізуецца па ўказе Кіраўніка дзяржавы ў два этапы. Першы практычна завершаны - ідуць работы па добраўпарадкаванні. Будаўніцтва вядзецца за кошт сродкаў Банка развіцця і рэспубліканскага бюджэту. Праект другога этапа больш маштабны. Зараз архітэктурны план накіраваны на дзяржаўную пазаведамасную экспертызу.

Мікалай Якубоўскі, намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама: "Прыкладна 2 км вось такой эстакады будзе ў нас у горадзе пабудавана. Праект вельмі значны і вельмі патрэбны для горада, які, напэўна, не паспелі рэалізаваць з часоў Савецкага Саюза. Вырашаем праблему пераездаў і плюс поўнасцю разгружаем цэнтр горада ад руху вялікагрузнага транспарту. Мы плануем у цэнтр толькі легкавыя машыны пускаць".

Каб пабудаваць развязку, улады вырашылі перасяліць каля 20-ці дамоў. Людзям прапанавалі новыя ўчасткі і кампенсацыю. У перспектыве магістраль злучыць два пункты пропуску - "Варшаўскі мост" і "Казловічы", а таксама аўтадарогі Р17 Брэст - мяжа Украіны і М1 Брэст - Мінск - мяжа Расіі.