Новая тэлевізійная прэмія можа з'явіцца на прасторы СНД

28 ноября 2013
Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Зараз гэта прапанова знаходзіцца на разглядзе Савета кіраўнікоў тэлерадыёарганізацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Таксама падчас нарады агучана рашэнне аб асаблівай увазе з боку СМІ да наступнага года турызму і святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым удзельнікі агучылі думку аб неабходнасці гарманізацыі СМІ на прасторы Садружнасці.