Новая мадэль тралейбуса Белкамунмаша выйшла на сталічны маршрут

27 мая 2021
Першы роўд-тэст у гарадскіх умовах. Новы тралейбус вялікай умяшчальнасці на аўтаномным ходзе выехаў на шосты сталічны маршрут. Новую мадэль на Белкамунмашы сабралі на базе ўжо знаёмага жыхарам сталіцы электробуса, таму вонкавы выгляд і тэхнічнае аснашчэнне  падобныя. У салоне  ўжо традыцыйна  USB-парты для зарадкі гаджэтаў, клімат-кантроль, месцы для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама  для дзіцячых калясак. Асаблівая ўвага  і камфорту вадзіцеля. Цяпер у яго кабіну  асобны ўваход. Яна стала больш прасторнай, эрганамічна прадуманай.

Новая машына заменіць на маршруце тралейбус старога ўзору, а праз час  і некаторыя аўтобусныя маршруты ў выпадку, калі палова лініі пралягае пад кантактнай сеткай. Гэта дазволіць істотна пашырыць транспартныя сеткі ў новых мікрараёнах.