Незалежнасць - гэта і магчымасць

30 сентября 2015

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у жыцці беларусаў з'явіўся новы выраз - "чарнобыльская зона". У гэтых двух словах увесь боль дзясяткаў тысяч сем'яў, якім прыйшлося пакінуць свае дамы і на новым месцы пачынаць жыццё з чыстага ліста. Зараз нават не верыцца, што за калючым дротам магла апынуцца чацвёртая частка тэрыторыі нашай краіны. 

Аднак было прынята валявое рашэнне - адраджаць паўднёвы ўсход Беларусі, а гэта значыць - стварыць людзям годныя ўмовы жыцця, забяспечыць працай і жыллём, пабудаваць школы і дзіцячыя сады. І зараз на гэтых землях ідзе нармальнае жыццё і ўжо расце новае пакаленне, якое ведае, што незалежнасць - гэта і магчымасць для адраджэння (відэа).