Некалькі соцень студэнтаў сёння выйшлі на працу

7 июля 2014
Сталічныя студатрады традыцыйна працуюць па пяці профілях: будаўнічым, педагагічным, сэрвісным, сельскагаспадарчым і экалагічным. Сёлета плануюць працаўладкаваць каля 10 тысяч маладых людзей. Што тычыцца заробкаў, то яны залежаць выключна ад таго, як маладыя людзі будуць працаваць. Больш за ўсё сталіцы патрабуюцца спецыялісты ў сферы абслугоўвання. А вось патрэбнасць у будаўніках сёлета куды меншая, чым летась. Нагадаем, працоўны семестр пачаўся ў маі. Працаваць у студатрадах маладыя людзі будуць да канца верасня.