Неба над Беларуссю гэтай ноччу ўпрыгожыў жнівеньскі зорапад

13 августа 2019

Неба над Беларуссю гэтай ноччу ўпрыгожыў традыцыйны жнівеньскі зорапад. Метэорны струмень Персеіды дасягнуў максімуму. Як правіла, на бясхмарным небе ў гэты перыяд можна назіраць да сотні знічак за гадзіну. Хуткасць палёту метэарытаў - амаль 60 кіламетраў за секунду. У тэлескопах або біноклях патрэбы няма: метэоры бачныя няўзброеным вокам. Дарэчы, зорапад Персеіды падоўжыцца яшчэ прыкладна два тыдні, але з меншай інтэнсіўнасцю.