Нацыянальны семінар па падрыхтоўцы да ЧС па хакеі стартаваў у Мінску

25 сентября 2013

Нацыянальны семінар па падрыхтоўцы да чэмпіянату свету па хакеі стартаваў сёння ў Мінску. Яго арганізатар - Міжнародны цэнтр па развіцці міграцыйнай палітыкі. Падзяліцца вопытам правядзення такіх маштабных мерапрыемстваў з беларускімі пагранічнікамі прыехалі міжнародныя эксперты з Frontex, а таксама калегі з Польшчы і Украіны. Менавіта гэтыя краіны год таму прымалі ў сябе чэмпіянат свету па футболе. Асаблівую ўвагу спецыялісты нададуць такім тэмам, як аналіз рызык, ахова мяжы і рашэнне розных сітуацый з балельшчыкамі.


Зейнал Гаджыеў, кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь: Нам ёсць пра што пагаварыць, чым падзяліцца. У першую чаргу, гэта, вядома, арганізацыя прыёму вялікай колькасці балельшчыкаў. Мы спадзяёмся, што вопыт экспертаў з Польшчы і Украіны спатрэбіцца беларускім пагранічнікам.


Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі ў нашай краіне пройдзе з 9 па 25 мая 2014 года. Плануецца, што матчы пройдуць у спорткомплексах Мінск-Арэна і Чыжоўка-Арэна. Апошняя адкрыецца ўжо да канца гэтага года. На час правядзення чэмпіянату свету ўезд у Беларусь будзе бязвізавым.