Наталля Качанава ўручыла пашпарты юным грамадзянам Беларусі

15 марта 2019

Моладзь Беларусі  паважае і шануе  гісторыю сваёй краіны.  Заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта  Наталля Качанава,   уручаючы пашпарты юным грамадзянам Беларусі. Цырымонія адбылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.  Галоўныя героі  ўрачыстасці - 24 школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны,  якія праявілі сябе ў вучобе і грамадскім  жыцці.