Наталля Качанава правяла прамую тэлефонную лінію

19 мая 2020
Будаўніцтва жылля, добраўпарадкаванне, падтрымка пажылых людзей - больш  за 30 зваротаў  з усёй краіны. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сёння прамую тэлефонную лінію. Большасць пытанняў  сацыяльнай сферы: падтрымка шматдзетных сем'яў, выплата дапамог і пенсій, адрасная сацыяльная дапамога, працаўладкаванне і аздараўленне. Паступалі і калектыўныя звароты. Многія  праблемы ў кампетэнцыі мясцовых уладаў - людзі прасілі дапамагчы з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый і прысядзібных участкаў. Наталля Качанава ўважліва выслухала кожнага, хто патэлефанаваў. Некаторыя пытанні вырашаліся адразу, асобныя звароты ўзятыя на асабісты кантроль.