Наталля Качанава правяла прыём грамадзян у адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы

21 мая 2015

Падаць растэрміноўку або адрасную сацыяльную дапамогу ветэранам, пенсіянерам і інвалідам пры правядзенні капітальнага рамонту дома - такую рэкамендацыю ўчора дала намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на прыёме грамадзян у адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы. Што важна, задача сустрэчы - не проста выслухаць, але і дапамагчы. Усяго ж за некалькі гадзін з асабістымі пытаннямі сюды прыйшлі дзясяткі беларусаў. У топе праблем па-ранейшаму сфера ЖКГ, а таксама стан новых шматпавярховак, асвятленне вуліц і нават знос старых дамоў.

Асабісты прыём намеснік прэм'ер-міністра Беларусі правядзе ў кожнай адміністрацыі раёна сталіцы. Плануецца, што ўжо 26 мая вырашыць свае пытанні змогуць жыхары Ленінскага раёна. Прычым без цяганіны і абавязкова са зваротнай рэакцыяй.