Узнагароды атрымалі лепшыя работнікі культуры сталіцы

8 октября 2021

Музейныя работнікі, музыканты, мастакі, педагогі і кіраўнікі творчых калектываў.  Напярэдадні прафесійнага свята ў гарадской Ратушы ўшаноўвалі лепшых работнікаў устаноў культуры. Ганаровыя граматы і падзякі атрымалі больш за 20 творчых работнікаў. Іх добрасумленную і плённую працу ацанілі ўзнагародамі не толькі на гарадскім, але і на рэспубліканскім узроўні. Нягледзячы на пандэмію, гэты год стаў для беларускай сталіцы багатым на культурныя мерапрыемствы.

Сваё прафесійнае свята ў гэту нядзелю сустрэнуць больш за 4 тысячы работнікаў культуры сталіцы.