Лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку, узнагародзілі ў Беларусі. Тры ўзнагароды дасталіся Белтэлерадыёкампаніі. Віншуем!

28 января 2019

Узнагароды лепшым журналістам. У сталіцы адзначылі рэпарцёраў, якія пішуць пра навуку і яе дасягненні.

У Беларусі ўзнагародзілі лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку і яе дасягненні. Адразу тры ўзнагароды дасталіся Белтэлерадыёкампаніі. Вынікі конкурсу, што праходзіў ужо дзявяты раз, падвяла Нацыянальная акадэмія навук. Журы трэба было выбраць са 138 работ 31 аўтара.

За цыкл спецыяльных праектаў на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адзначана наш калега – палітаглядальнік Агенцтва тэленавін Алеся Высоцкая. У эфір з высокім рэйтынгам выйшлі фільмы пра навуку для жыцця, дзе на канкрэтных прыкладах распавядаецца пра ўкараненне найноўшых распрацовак беларускіх навукоўцаў у розныя сферы эканомікі.

Узнагароды атрымалі таксама нашы калегі з канала "Беларусь 3" Валерыя Васільева і Дар'я Рамейка. Журы высока ацаніла цыкл тэлепраграм "Навукаманія".