Пачаўся дэмантаж галоўнай ёлкі краіны

21 января 2016

Напярэдадні з яе знялі паўсотні светлавых гірлянд і стракатыя шары. Дарэчы, сёлета навагодняе дрэва было больш падобнае на жывое. Такі эфект стварылі дзякуючы штучным хвойнымі лапкам, якіх спатрэбілася амаль 5 тысяч. Зараз спецыялісты іх дэманціруюць на вышыні 30 метраў. Менавіта такога памеру і была металічная канструкцыя.

Ёлкі паступова знікаюць і з асноўных 19-ці пляцовак горада. Да наступнага тыдня ўсе навагоднія дэкаратыўныя ўпрыгажэнні павінны быць прыбраныя.