На выставе МАКС-2019 экспануюцца звыш 80 узораў тэхнікі прадпрыемстваў беларускага ВПК

27 августа 2019

У гэтыя хвіліны ў падмаскоўным Жукоўскім 800 кампаній  з усяго свету прэзентуюць найноўшую лётную тэхніку. На міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне МАКС-2019 можна ўбачыць не толькі пасажырскі аэратранспарт, але і стратэгічныя ракетаносцы, бамбардзіроўшчыкі, штурмавікі і знішчальнікі. Сярод экспанатаў і звыш 80 узораў тэхнікі прадпрыемстваў беларускага ваенна-прамысловага комплексу.