На ўзбраенне авіяцыі МНС Беларусі паступіў верталётны медыцынскі модуль

9 октября 2017

Абсталяванне прызначана для аператыўнага аказання меддапамогі пацярпелым па шляху транспарціроўкі ў бальніцу і на месцы надзвычайных сітуацый. Разлічана яно на двух пацыентаў і абсталявана апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, дэфібрылятарам і іншымі прыборамі экстраннай дапамогі. Разам з ратавальнікамі будуць лятаць і медыкі. Сфарміраваная рэанімацыйная брыгада будзе складацца з урача і двух фельчараў, плюс тры члены экіпажа.

Тадэвуш Курсевіч, начальнік авіяцыі МНС Беларусі: "Мы сёння гатовыя да выканання задач санітарнай авіяцыі па перавозцы цяжкіх хворых з раённых цэнтраў, з абласных паліклінік. Усюды ў нас ёсць верталётныя пляцоўкі, падабраныя верталётныя пляцоўкі. Таксама падабраныя верталётныя пляцоўкі ў горадзе Мінску паблізу бальніц".

І хоць медыцынскі модуль можна ўсталяваць на любы верталёт Мі-8 МТ, медыкі выступілі з ініцыятывай абсталяваць такой тэхнікай менавіта авіяцыю МНС. Спецыялісты гэтага ведамства не аднойчы дапамагалі, напрыклад, урачам-трансплантолагам па дастаўцы органаў у бальніцы. І зараз ратавальнікі і медыкі адпрацоўваюць механізмы ўзаемадзеяння па арганізацыі вылетаў.