На Цнянскім вадасховішчы заўважылі некалькі чырвоных качак

26 сентября 2019

У Мінску зноў залётныя госці. На Цнянскім вадасховішчы заўважылі некалькі чырвоных качак. Гэты рэдкі від звычайна гняздуецца ў пустынях Еўропы і Азіі. Птушка каля 60 сантыметраў і важыць больш за кілаграм. Дарэчы, упершыню огара ў нашай краіне ўбачылі 65 гадоў таму ў Столінскім раёне. Апошні раз чырвоныя качкі прыляталі ў Беларусь некалькі месяцаў таму.

Хутчэй за ўсё, чырвоныя качкі завіталі ў нашу краіну падчас міграцыі і ў Мінску будуць нядоўга.